Готовые ответы по школьным предметам
39.2тыс. просмотров
Беларуская мова. Сачыненне "Хто смяецца апошнім" Кандрата Крапівы
от в категории Беларуская мова | 39.2тыс. просмотров

4 Ответы

0 интересует 0 не интересует
Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяпінія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў камедыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцыпаў жыцця. Ён асуджае кар'ерызм, прыстасавальніцтва. Але ў той жа час драматург услаўляе вучоных, якія сваей працай прыносяць вялікую карысць дзяржаве.
 Большасць герояў камедыі можна падзяліць на станоўчых і адмоўных. Але ёсць і такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх.
 Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.
 Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай справе ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумев. Гарлахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. З рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але «колькі вяровачцы ні віцца — заўсёды ёсць канец» . У рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук.
 Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сапраўдны падхалім. А падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у Кандрата Крапівы. Хаця навуковы супрацоўнік з яго не вельмі удалы, затое Зёлкін — вельмі здольны паклёпнік. Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія разуменні, як дружба, давер між людзьмі, Зёлкіну не даступны. Ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае.
 Станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чарнавус, Вера і Левановіч.
 Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць часам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўдным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх маральную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інтарэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця.
 Вера — правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта яна садзейнічае нічаслівай развязцы ў камедыі. Сваей энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера выклікае нашы сімпатыі.
 Левановіч — сакратар парткома. Ён — сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба. Раней, чым хто, ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інстытуце, і не без яго дапамогі выкрылі Гарлахвацкага.
 Туляга — навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляецца галоўнай перашкодаи да мэты на працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога сябе і расказачь аб усім Левановічу. Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо яны жывуць пад уплывам каго-небудзь. Калі такі чалавек будзе браць прыклад з дрэннага чалавека, то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваей палахлівасці, горка прызнаецца, што праз тэту рысу характару не паважае самога сябе.
 Камедыя «Хто смяецца апошнім» напісана з вялікім сатырычным майстэрствам. Дзеянні тут адбываюцца, а аўтарскіх высноў няма. Напрыклад, калі Гарлахвацкі робіць даклад пра выкапнёвую жывёліну, а па сутнасці малюе свой уласны партрэт. Тое, што мы робім выснову самі, развівае мысленне, фантазію. Таму камедыя не толькі цікавая, але і карысная.
от
0 интересует 0 не интересует
Камедыя "Хто смяецца апошнім" была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па даносу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга.
 
Туляга - адна з асноўных дзеючых асоб п'есы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін - яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы выдумшчык і пляткар - перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага.
 
У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы "дзянікінца" НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней адчуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.
 
Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго "шашнямі" з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта дапамагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку - выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.
 
У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання "навуковай працы" Туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.
 
Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакладзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пытанне, хто на самой справе больш "карысны выкапень" - Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.
 
Заканчваецца камедыя трыўмфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.
 
У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.
 
Сэнс назвы твора "Хто смяецца апошнім" у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. І, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.
от
0 интересует 0 не интересует
Добра смяецца той, хто смяецца апошнім. Галоўнае пытанне жыцця і адпаведна адна з асноўных праблем мастацтва - хто смяецца апошнім? Хто здольны перамагчы зло? Што неабходна, каб перамагчы «сілы гэтыя, у шэрую бронь адзетыя», каб зло ляцела пад адхон, а дабро святкавала перамогу? Трагедыя і ў жыцці, і ў мастацтве вызначаецца балем сатаны, як трыўмф жыцця - перамогай дабра. Сцвярджаючы, што перамога дабра магчыма толькі ў выніку бязлітаснага бою са злом, пісьменнікі нашай нацыянальнай літаратуры папярэджваюць, што гэты бой нялёгкі.
Так і ў п’есе Кандрата Крапівы ўсіх герояў тэксту можна падзяліць на станоўчых і адмоўных.
Да станоўчых вобразаў камедыі можна аднесці Чарнавуса, Веру, Левановіча і Тулягу. Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі. Туляга - адна з асноўных дзеючых асоб п'есы. Аўтар з сімпатыяй малюе Тулягу і шчыра спачувае яму. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён баязлівы, туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка і Тулягу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін, ўсім вядомы выдумшчык і пляткар - перайначыў яго расказ быццам Туляга на самой справе дзянікінскі. Калі ж аб гэтым пазнаў Гарлахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім зяўляецца на самай справе, які быў дырэктарам інстытута, ён пачаў тэрарэзіраваць Тулягу пад пагрозай выдачы "дзянікінца" прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу. Ён насміхаецца як з Тулягі так і з другіх вучоных, не дае ім працаваць .Туляга баіцца Гарлахвацкага, але не можа так болей. Таму набраўшыся смеласці , вырашае расказаць усе Левановічу. З Левановічам яны вырашылі нічога пакуль не казаць Гарлахвацкаму, а напісаць такую работу каб па ёй магчыма было пазнаць ці з’яўляеца Гарлахвацкі вучоным. У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Нікіфар . Яны спакойна яго выслухалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання навуковай працы Туляга ўжо вызваліўся ад страху .Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. Усе толькі высмеялі Гарлахвацкага, як ён раней высмейваў тулягу. Туляга быў вельмі рады ад здзейсненага, ад таго што змог выкрыць невуцтва Гарлахвацкага.
Сэнс назвы твора ў тым, што добра смяяцца таму хто смяецца апошні ў гэтым творы гэта Туляга.
от
1 ЗА 0 не интересует
Твор Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» можна назваць сучасным, таму што падзеі, аб якіх мы даведваемся са старонак твора, вельмы падобныя на сённяшнія. У камедыі асуджаецца кар'ерызм, паклёпніцтва, невуцтва і падхалімства. Дзеянні, якія апісвае аўтар, адбываліся на тэрыторыі нашай краіны у трыццатых гадах мінулага стагоддзя. У тыя часы аднаго даносу на чалавека было дастаткова, каб пазбавіць яго працы, сям’і ці жыцця, а часам і ўсяго адразу. Гэтаму часткова знаходзіцца пацверджанне у тэксце...


   Усіх герояў тэксту можна падзяліць на станоўчых і адмоўных.
   Да станоўчых вобразаў камедыі можна аднесці Чарнавуса, Веру і Левановіча.
Аляксандр Пятровіч Чарнавус – прафесар інстытута геалогіі. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця. Гэта вельмі разумны, адукаваны чалавек. Яго слабасцю з'яўляецца яго даверлівасць і шчырасць. Калегі яго паважаюць, у цяжкую хвіліну яны яго падтрымліваюць. “Ён чалавек дарма што сур'ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал піша. Напісаў, кажуць, нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава!” – так кажуць пра яго людзі.
   Вера – правая рука Чарнавуса. Яна  для яго амаль што дачка. Калі з'яўляюцца дрэнныя чуткі аб ім, і сумленнага вучонага пачынаюць зняважаць, Вера робіць усё магчымае, каб хутчэй зняць абвінавачванне.
Яна мяркуе аб людзях па іх учынках, не верачы плёткам.
   Левановіч - сакратар парткома. Ён справядлівы і сумленны чалавек, які змог паверыць і Падтрымаць вучонага. Ён карыстаецца даверам у грамадстве, да яго звяртаюцца людзі, каб той дапамог Чарнавусу

   Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.
   Гарлахвацкі - дырэктар інстытута геалогіі. Але да навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Гэту пасаду яму дапамаглі атрымаць ягоныя сябры. Гарлахвацкі – вельмі хітры і знаходлівы чалавек, таму адчувае сябе вельмі вольна. Нават калі прыходзіць ліст, у якім трэці раз патрабуецца спіс яго прац, ён знаходзіць выйсце: “Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць. Хрыбеціны ў іх моцныя, галовы разумныя,— няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць...”. Ажыццяўляе свой намер Гарлахвацкі вельмі спрытна і прафесійна.
   Зёлкін - малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сапраўдны паклёпнік і падхалім. Ён заўсёды стараецца дагаджаць начальству, падхалімнічае, каб утрымаць свае месца, , а вось супрацоўнік з яго не вельмі ўдалы. Зелкін як вучоны амаль нічым не адрозніваецца ад свайго шэфа. Гэта асабліва праяўляецца ў сцэне, калі Гарлахвацкі абараняе "сваю" навуковую працу. Яны абодва не ведаюць, што гэта ніякая не навуковая праца. И Зёлкин пачынае расхваліваць свайго начальніка; «Павінен проста сказаць, таварышы, што ад даклада паважанага Аляксандра Пятровіча я ў вялікім захапленні. Які палёт думкі! Якое смелае пранікненне ў глыбіню сівых вякоў праз алювіі, дылювіі, пліяцэны, міяцэны і ўсякія іншыя напластаванні. Якая сіла канструктыўнага розуму…»
  Тулягу нельга аднесці ні да станоўчых, ні да адмоўных вобразаў. Спачатку мы бачым яго баязлім, няўпэўненым. Гарлахвацкі, напалохаўшы, прымушае напісаць за яго навуковую працу - даклад па палеанталогіі: “Вы папішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на савеце, апублікуем”. Але раптам у Тулягі прачнуліся рашучасць і мужнасць. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб выкрыць невуцтва Гарлахвацкага. З яго дапамогай ўсе даведаліся праўду.
“У выніку гэтага даклада перад намі ва ўсёй прыгажосці ўстаў вобраз свінячага маманта. Гэта дапатопная жывёліна аказалася вельмі жывучай, і некаторыя яе экземпляры дажылі аж да нашага часу. Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе,— калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць” – падводзіць вынік Левановіч.
Такім чынам К. Крапіва дапамог нам зразумець тое страшнае становішча, у якім апынуліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя гады, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле - адняць у яго жыццё. І разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, выкрываць невуцтва, кар'ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.
Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя "Хто смяецца алошнім". Здаецца, сваёй актуальнасці яна не страціла і сёння.
"Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім спрыяе клімат, - у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства.., а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць... яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць"
от

Похожие вопросы

0 ответов
1 ответ
спросил 15 Окт, 19 от аноним в категории Беларуская мова
1 ответ
1 ответ
спросил 16 Окт, 19 от аноним в категории Другие предметы
1,701 вопросов
6,591 ответов
39,462 пользователей